Комментарий скрыт.
Добры дзень!
А я маю толькі станоўчыя ўражанні ад гэтай хімчысткі. Ужо некалькі разоў здавала туды свае рэчы - вынік заўсёды быў добрым. Апошні раз аддала пухавік, дык там яго пачысцілі за 6 рублёў!!! (бо ён лёгкі), а мая калега чысціла свой у іншым месцы за фіксаваны для пухавікоў кошт 25 руб.
У дадатак, мне трэба было забраць яго хутчэй прапісанага тэрміна, я патэлефанавала і мне яго хутчэй аддалі. Вялікі дзякуй супрацоўнікам!